Што цяпер адбываецца каля менскага медуніверсітэта
- 28.10.2020, 20:16
Каля будынка сабраліся дзясяткі студэнтаў, іх бацькоў і медыкаў.
У Беларускім дзяржаўным медычным універсітэце адбываюцца адлічэнні. Студэнты масава збіраюцца ў падтрымку калег.
Пасля таго, як адміністрацыя БДМУ закрыла ўваход у навучальную ўстанову, людзі пачалі збірацца ля будынка ўніверсітэта.
Праз некаторы час да будынка ВНУ прыехаў АМАП. Студэнты, якія выйшлі, сталі ў счэпку з людзьмі, якія чакалі на вуліцы. Карнікі пачалі разгон. Са слоў відавочцаў, некалькі чалавек затрымалі.
Відэа апублікавалі тэлеграм-каналы «Онлайнер» і «Нехта».