Супрацоўнік БЧ далучыўся да агульнанацыянальнага страйку
- 28.10.2020, 21:10
Аляксандр Палякоў патрабуе адстаўкі Лукашэнкі.
Супрацоўнік БЧ Аляксандр Палякоў далучыўся да агульнанацыянальнага бестэрміновага страйку, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».
«Бачачы сітуацыю, якая склалася ў нас у краіне, ні маё выхаванне, ні маё сумленне не дазваляюць мне застацца ў баку і рабіць выгляд, што нічога не адбываецца.
Мае патрабаванні:
адстаўка ўрада на чале з Лукашэнкам;
неадкладнае спыненне ўсіх тыпаў маральнага і фізічнага гвалту ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў;
расследаванне ўсіх зафіксаваных фактаў гвалту ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў;
вызваленне ўсіх палітычных зняволеных», - заявіў Палякоў.