Студэнты і выпускнікі БДАМ выклікалі рэктара «на дыван»
- 29.10.2020, 11:53
У Акадэміі мастацтваў праходзіць страйк і акцыя салідарнасці.
Сёння - чацвёрты дзень Нацыянальнага страйку і 82-і дзень безупынных пратэстаў супраць незаконнай улады ўзурпатара Лукашэнкі.
У падтрымку адлічаных студэнтаў і студэнтак каля галоўнага ўваходу збіраюцца выпускнікі і выпускніцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, паведамляе тэлеграм-канал studenty2020.
У БДАМ у рэктарат прыйшлі таксама і выпускнікі ВНУ, але на месцы высветлілася, што рэктара няма на месцы, а першы прарэктар хварэе.