Даляр і еўра прыкметна падаражэлі на чацвёрты дзень страйку
- 29.10.2020, 14:08
Банкі адрэагавалі павышэннем курсаў валют.
Курс даляра ўжо чацвёрты дзень запар расце на таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы. Еўра таксама ўмацоўваецца. Партал tut.by паглядзеў, якія курсы валют усталявалі абменнікі.
Паводле стану на 10.39 на таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы даляр вырас на 0,98% - да 2,6246 рубля, еўра ўмацаваўся на 1,03% - да 3,0834 рубля, а расейскі рубель упаў на 0,14% - да 3,3318 рубля за 100 расейскіх рублёў.
Вышэй за ўсё курс продажу банкамі даляра - 2,662 рубля (Белаграпрамбанк), а ніжэй за ўсё - 2,629 рубля (Альфа-Банк, Paritetbank, БСБ-Банк, Абсалютбанк).
Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка могуць адрознівацца курсы валют.
Больш выгадна здаваць амерыканскую валюту ў Франсабанку, Тэхнабанку, Абсалютбанку, Paritetbank, Банку Дабрабыт, БСБ Банку - 2,62 рубля.
Курс продажу банкамі еўра вышэй за ўсё ў Банку БелЗЭБ - 3,13 рубля, а ніжэй за ўсё - у Альфа-Банку (3,088 рубля), Абсалютбанку (3,089 рубля).
Еўра выгадна здаваць у Абсалютбанку і БСБ Банку - 3,077 рубля.