BE RU EN

Спецыялісты назвалі лекі, якія нельга прымаць пры лёгкай форме каранавіруса

  • 29.10.2020, 14:19

Прызначаць прэпараты павінен толькі лекар.

Пры лёгкай форме захворвання каранавірусам пацыенты не павінны прымаць ніякіх антыбактэрыйных і гарманальных прэпаратаў. Пра гэта заявіла імунолаг, доктар медыцынскіх навук Вольга Галубоўская, паведамляе podrobnosti.ua.

У першай фазе захворвання павінны назірацца пацыенты з груп рызыкі. Яны павінны своечасова звяртацца да лекара, прымаць розныя агульнаўмацавальныя вітаміны, весці нармальны лад жыцця і харчаванне.

«Хачу вельмі важнае тут падкрэсліць - ніякіх антыбактэрыйных сродкаў, якія дагэтуль людзі самі любяць прымаць, часам, на жаль, і лекары прызначаюць... Ніякіх антыбактэрыйных сродкаў, ніякіх гарманальных сродкаў на гэтай стадыі пацыент не патрабуе», - адзначыла яна.

Са слоў Галубоўскай, на першай стадыі захворвання 80% людзей лёгка пераносяць каранавірус і амаль не адчуваюць цяжкіх сімптомаў. У большасці хвароба не развіваецца далей.

Апошнія навіны