У Польшчы ўпершыню зафіксавана больш за 20 тысяч заражэнняў каранавірусам
- 29.10.2020, 15:23
Усталяваны яшчэ адзін антырэкорд.
Як паведамляе сайт Charter97.org са спасылкай на польскае Міністэрства аховы здароўя, за дзень у Польшчы ўпершыню зарэгістравалі больш за 20 000 новых заражэнняў каранавірусам. Абноўлены яшчэ адзін рэкорд - больш за 300 смерцяў.
За суткі каранавірус пацвердзілі ў 20 156 чалавек. Учорашні паказчык, таксама рэкордны, склаў 18 820.
Колькасць памерлых хворых упершыню перавысіла 300. З іх у 46 выпадках прычынай смерці лічаць каранавірус, у астатніх былі іншыя значныя праблемы са здароўем. Напярэдадні памерлых было 236.
Ачуняла за дзень 5700 пацыентаў.