Працаўнік «Белкарда» абвясціў страйк
- 29.10.2020, 16:46
Ён патрабуе правядзення новых выбараў.
Як паведамляе Telegram-канал «Баста!», працаўнік гарадзенскага прадпрыемства «Белкард» Сільвановіч Аляксандр абвясціў страйк. Ён патрабуе правядзення новых сумленных і свабодных выбараў, а таксама вызвалення ўсіх палітычных вязняў.