Навукоўцы: Тэмпература цела чалавека знізілася ва ўсім свеце
- 29.10.2020, 18:35
Нармальная тэмпература цела чалавека - гэта 37°C.
Навукоўцы Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Санта-Барбары высветлілі, што тэмпература чалавечага цела паступова зніжаецца ў папуляцыях ва ўсім свеце. Чаму гэта адбываецца, спецыялісты сказаць пакуль не могуць, піша Sciences Advances.
Нямецкі лекар Карл Вундэрліх прыкладна 200 гадоў таму ўстанавіў, што нармальная тэмпература цела чалавека - гэта 37°C. Аднак, праз два стагоддзі гэты паказчык змяніўся.
Так, у Вялікай Брытаніі тры гады таму сярэдняя тэмпература цела здаровага чалавека складала 36,6°C, а ў 2019 годзе ў каліфарнійскім горадзе Пала-Альта - усяго 36,4°C.
Экспэрты вялі назіранні за народнасцю цыманэ ў Балівіі. Графік змены тэмпературы паказаў, што сярэдняя тэмпература цела зніжалася штогод прыкладна на 0,05°C, і цяпер складае 36,6°C. Аднак навукоўцаў азадачыла тое, што змены, якія адбываліся ў іншых краінах амаль 200 гадоў, тут адбыліся за 20 гадоў.
У навукоўцаў існавала гіпотэза, што тэмпература цела чалавека паменшылася праз развіццё медыцыны і зніжэнне колькасці інфекцый - у людзей радзей з'яўляюцца хранічныя запаленчыя працэсы, якія павышаюць тэмпературу.
Аднак новае праведзенае даследаванне з удзелам 5 481 чалавек паказала, што тэмпература зніжалася і ў цалкам здаровых людзей.
Спецыялісты адзначылі, што для зніжэння тэмпературы цела няма нейкай адной, універсальнай прычыны.