BE RU EN

Reuters: Расея прыпыніла выпрабаванні сваёй вакцыны супраць COVID-19

  • 29.10.2020, 19:03

Раней паведамлялася, што ў некалькіх удзельнікаў выпрабаванняў расейскай вакцыны выявілі каранавірус.

Вакцынацыя ў рамках клінічных выпрабаванні расейскай вакцыны супраць COVID-19 «Спадарожнік V» прыпыненая, паведамляе агенцтва Reuters.

Адзначаецца, што прычынай прыпынення клінічных выпрабаванняў нібыта стаў недахоп прэпарата, хоць раней кіраўнік НІЦЭМ Аляксандр Гінцбург заяўляў, што выпрабаванні «Спадарожніка V» прадаўжаюцца і «недахопу вакцыны няма».

Прадстаўнік кампаніі Crocus Medical, якая дапамагае праводзіць выпрабаванні вакцыны, паведаміў агенцтву, што попыт на «Спадарожнік V» «каласальны» і вытворчасці вакцыны бракуе для яго задавальнення.

Нагадаем, у некалькіх удзельнікаў выпрабаванняў расейскай вакцыны выявілі COVID-19.

Апошнія навіны