Спявачка Рыта Дакота: Мой канцэрт будзе пасля падзення рэжыму ў свабоднай Беларусі
- 29.10.2020, 21:10
Беларуская спявачка, якая жыве ў Расеі, у захапленні ад мірных пратэстаў на радзіме.
Беларуская спявачка, удзельніца «Фабрыкі зорак» Рыта Дакота, якая жыве ў Расеі, у захапленні ад мірных пратэстаў на радзіме.
Яна дала ў Instagram жорсткія ацэнкі дзейнасці рэжыму Лукашэнкі. Рыта Дакота не прызнае легітымнасць узурпатара. За ягоным кіраваннем яна не збіраецца выступаць у Беларусі.
«Я не буду выступаць у захопленай крывавым тыранам Беларусі.
Пакуль дзяржава (ва ўладзе якой стаіць агідны мне асабіста і мільёнам маіх гордых свабодных слухачоў нелегітымны узурпатар) зарабляцьме падатак з майго выступу ў сваю ганебную казну, аплачваючы прыніжэнне і гвалт нашага мірнага насельніцтва, я буду пераносіць свой сольны канцэрт столькі разоў, колькі спатрэбіцца, пакуль не зладжу яго ў свабоднай Беларусі.
На мяне вельмі шмат разоў ціснулі «зверху» і настойліва рэкамендавалі скасаваць мой снежаньскі канцэрт у Менску. Я адкрыта заяўляю - я нічога сама касаваць не буду. Я арганізую яго толькі тады, калі рэжым падзе, і гэта будзе самы найлепшы канцэрт у маім жыцці.
⠀
Таксама хачу нагадаць, што ўсе грошы з квіткоў з майго крайняга маскоўскага канцэрту з паметкай «дабрачыннасць» сышлі ў фонд падтрымкі параненым і пацярпелым ад рэжыму ў Беларусі. І яшчэ 12 000 маіх кітоў зрабілі пасільнае ахвяраванне ў гэты фонд з выхадам песні «Сыходзь». Я ганаруся мець такую аўдыторыю. Гэта мая галоўная ўзнагарода ў жыцці.
Я веру, што мы заспяваем з вамі гэтыя песні ўжо на стадыёне, у новай свабоднай і шчаслівай краіне. І веру, што гэта будзе вельмі-вельмі хутка..
А пакуль я гатовая арганізаваць бясплатны онлайн-канцэрт на Плошчы Пераменаў. Калі сярод маіх падпісчыкаў ёсць тыя, хто звязаны з гэтай ініцыятывай - перадайце, калі ласка, каб напісалі маёй Яне +7 (903) 156-22-56 і мы ўсё арганізуем.
І напрыканцы хачу выказаць сваё бясконцае захапленне мірным пратэстам Беларусі. Жаночы марш, марш пенсіянераў - нашы кранальныя бабулі і дзядулі з кійкамі, плакатамі і сцягамі, якія ідуць на хворых ножках галоўнымі праспектамі і што атрымліваюць у твар слезацечны газ, марш інвалідаў, кожнага з якіх хочацца абняць і падзякаваць за мужнасць! Студэнты, лекары, кіроўцы, якія абараняюць дэманстрантаў, валанцёры, праграмісты, кіберпартызаны, рабочыя, артысты... Усе, хто стаіць у ланцугах салідарнасці, хто, рызыкуючы сабой і сваёй сям'ёй, хавае ў сябе ў кватэрах мітынгоўцаў падчас жорсткіх нападаў з ужываннем гумовых куль і светлашумавыя гранат, дубінак і кулакоў звер’я - усе вы мае героі! І я ганаруся сваім сінім «пашпартам» праз вас. #ВерымМожамПераможам #ЖывеБеларусь», - напісала Рыта Дакота.