Сусветны попыт на золата рэкордна абрынуўся
- 29.10.2020, 21:47
Гэта рэкордна нізкі паказчык з 2009 года.
Попыт на золата ў свеце ў трэцім квартале гэтага года абрынуўся на 19 адсоткаў (да 892 тон) у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Гэта рэкордна нізкі паказчык з 2009 года, гаворыцца ў справаздачы Сусветнай рады што да золата (World Gold Council, WGC), які ёсць у распараджэнні «Ленты.ру».
Попыт з пачатку года склаў 2,97 тысячы тон, што на 10 адсоткаў менш за аналагічны перыяд 2019 года. Такую тэндэнцыю экспэрты тлумачаць негатыўным уплывам пандэміі каранавіруса. Попыт на ювелірныя вырабы ўпаў на 29 адсоткаў (у гадавым вылічэнні), а на зліткі і манеты, наадварот, павялічыўся на 49 адсоткаў. Большая частка росту прыпала на рынак Турцыі, дзе манеты з'яўляюцца найбольш распаўсюджанай формай інвестыцый у золата.
Дадаткова інвестары набылі 272,5 тоны золата ў трэцім квартале праз забяспечаныя золатам біржавыя фонды (ETF). Агульная прапанова золата на рынку знізілася на тры адсоткі ў дачыненні да мінулага года.
Кошт золата з пачатку года вырас на 22 адсоткі, перавысіўшы адзнаку дзве тысячы даляраў за ўнцыю, і ўстанавіў у жніўні гістарычны рэкорд 2089,2 даляра. Аднак пазней кошт пачаў зніжацца, цяпер ён складае блізу 1,8 тысячы даляраў за унцыю. Пасля рэгістрацыі заходняй вакцыны ад каранавіруса сусветныя кошты золата могуць абрынуцца яшчэ больш, мяркуюць экспэрты.