BE RU EN

Дзяды-2020: Не забудзем, не даруем!

  • 30.10.2020, 23:13

Менск, 1 лістапада, 14.00.

Незалежныя тэлеграм-каналы звярнуліся да беларусаў напярэдадні традыцыйнага шэсця на Дзяды:

- Першага лістапада мы адзначаем «Дзяды», дзень, калі памінаюць памерлых. Традыцыйна ў гэты дзень беларусы прыходзяць ва ўрочышча Курапаты, каб ушанаваць памяць ахвяр палітычных рэпрэсій.

Многія гады цяперашні рэжым спрабуе знішчыць памяць народа. Яны руйнуюць крыжы, будуюць кабак на тэрыторыі мемарыялу, спрабуюць ператварыць Курапаты ў стэрыльнае месца, дзе нішто не будзе нагадваць пра той боль, які перажыў народ. Яны баяцца памяці пра рэпрэсаваных, бо самі з'яўляюцца спадкаемцамі звяроў, якія расстрэльвалі бязвінных.

Але мы не забудзем, таму што мы - беларусы, мы горды і смелы народ, які будзе да перамогі змагацца з брыдотай, якая акупавала нашу зямлю! І мы не даруем, таму што гэта нельга дараваць!

Прыйшоў час і нам прайсці дарогай на Курапаты, нагадаць сабе, што мы павінны змагацца за тое, каб гэта ніколі больш не паўтарылася.

Менск. 1 лістапада. Марш «Не забудземся, не даруем!» а 14:00. Збор на станцыі метро Парк Чалюскінцаў (каля гадзіннікавага завода).

МАРШРУТ: Метро Парк Чалюскінцаў - праспект Незалежнасці - Каліноўскага - Карбышава - Гамарніка - Мірашнічэнкі - урочышча Курапаты.

Апошнія навіны