«Людзі, якія акаляюць Лукашэнку, яго сабатуюць»
- 30.10.2020, 8:39
Узурпатар баіцца лёсу Кадафі ды Януковіча.
Пра гэта ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» расказаў грамадскі дзеяч, дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка:
«Ён баіцца лёсу Кадафі ды Януковіча. Людзі, якія акаляюць Лукашэнку, яго сабатуюць, - расказаў Франак Вячорка. - Падобна да таго, што акцыя, якая не адбылася ў нядзелю, гэта быў сабатаж гэтага звозу ў Менск «ябацькаў». Ён траціць арыентацыю, але, магчыма, не да канца разумее, наколькі ён глыбока засеў у крызісе».