Працоўны Жлобінскага БМЗ далучыўся да страйку
- 30.10.2020, 9:33
Яшчэ адзін металург выступіў адкрыта.
Следам за учарашнім зваротам Сяргея Анісімава, яшчэ адзін рабочы Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне, Аляксей Аўдзееў, адкрыта заявіў пра страйк, паведамляе тэлеграм-канал «Свабодны Жлобін».
«Металургі, не стойце ў баку! Падтрымайце хлопцаў! Толькі разам!», - піша тэлеграм-канал.