Памежны камітэт расказаў, каго будуць прапускаць на тэрыторыю Беларусі
- 30.10.2020, 9:58
Памежнікі будуць прымаць пастановы «ў залежнасці ад сітуацыі».
Беларусаў прапускаюць на тэрыторыю нашай краiны, паведаміў tut.by раніцай 30 кастрычніка афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Антон Бычкоўскі.
- Грамадзян Беларусі на тэрыторыю краіны прапускаюць. Ёсць абмежаванні ў дачыненні да фізічных асоб, якія прыбываюць і плануюць прыбываць з тэрыторый суседніх з намі дзяржаў. Ёсць паўнамоцтвы ў памежнікаў прымаць у тым ліку і прыватныя пастановы ў залежнасці ад сітуацыі, якая складваецца з тым, хто перасякае мяжу, - сказаў прадстаўнік ДПК.
Са слоў Бычкоўскага, «з астатнімм катэгорыям грамадзян прымаюцца прыватныя пастановы ў кожным канкрэтным выпадку».
Іншыя падрабязнасці ў ведамстве пакуль не далі.
Тым часам «Мінсктранс» паведаміў, што з 7.00 30 кастрычніка адноўлена выкананне рэйсаў міжнародных маршрутаў, прыпыненых напярэдадні вечарам.
Пры гэтым у «Мінсктрансе» звярнулі ўвагу, што ўезд на тэрыторыю Беларусі часова абмежаваны для асобных катэгорый грамадзян і рэкамендавалі шукаць падрабязнасці на сайце ДПК. У «Мінсктрансе» пакуль не змаглі адказаць на пытанне, якія катэгорыі грамадзян не прапусцяць на тэрыторыю краіны.
У МЗС краіны пакуль таксама няма падрабязнасцяў аб сітуацыі.
Што адбылося
29 кастрычніка ў другой палове сталі паступаць паведамленні аб тым, што беларусы не могуць вярнуцца ў краіну як мінімум з Польшчы і Літвы: іх разварочваюць на мяжы. Пазней з'явілася інфармацыя аб такіх жа праблемах і на мяжы з Украінай і Латвіяй.
У Дзяржаўным памежным камітэце ўчора паведамілі, што праз эпідэмічную абстаноўку часова абмежаваны ўезд з краін-суседак на тэрыторыю Беларусі праз наземныя пункты пропуску асобных катэгорый фiзiчных асоб.
«У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй, якая склалася ў сумежных краінах, Беларусь часова абмяжоўвае ўезд на сваю тэрыторыю праз наземныя пункты пропуску асобных катэгорый фiзiчных асоб з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны», - заявілі ва ўстанове.
Пад абмежаванні не падпадаюць: супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, дакументаваных дыпламатычнымі і службовымі пашпартамі; кіроўцы транспартных сродкаў, прызначаных для выканання міжнародных аўтамабільных перавозак; чальцы цягніковых і лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных злучэнняў.
Разам з тым пункт пропуску ў Нацыянальным аэрапорце Менск функцыянуе без абмежаванняў.