У сеціве з'явіліся адрасы і тэлефоны камандзіраў менскага АМАПу
- 30.10.2020, 11:14
Кібер-партызаны працягваюць выкрываць карнікаў.
У сеціве з'явіліся адрасы і тэлефоны камандзіраў менскага АМАПу. Новую інфармацыю пра карнікаў апублікавалі беларускія кібер-партызаны.
«Як і абяцалі, у спісе камандзіраў і інспектараў АМАПу ў Менску з'явіліся новыя звесткі - нумары тэлефонаў і адрасы рэгістрацыі/пражывання.
Шараговыя АМАПаўцы, ваша начальства шчодра раздае вам балаклавы, а вось на захоўванні вашых асабістых звестак яны надумалі моцна зэканоміць. Не забудзьцеся ім за гэта падзякаваць», - пішуць кібер-партызаны.