«Нагадваем рэжыму Лукашэнкі, што паэты не паміраюць - паміраюць дыктатары»
- 30.10.2020, 11:32
У Вільні прайшла акцыя памяці беларускай інтэлігенцыі.
У Вільні ўшанавалі памяць расстраляных і пахаваных у Курапатах беларусаў, паведамляе «Белсат».
Сярод расстраляных быў паэт Мойша Кульбак.
«Адначасова мы нагадаем рэжыму Лукашэнкі, што паэты не паміраюць, паміраюць дыктатары!» - сказаў адзін з удзельнікаў акцыі.
Каб ушанаваць памяць загінулых і выказаць салідарнасць, людзі ўтварылі жывы ланцуг, запалілі свечкі каля мемарыяльнай дошкі памяці паэта Мойшы Кульбакі і ўсклалі кветкі да помніка «Ваданос» (герою ягонага вершу).
Дэпутат Сэйма Літвы Эмануэліс Зінгерыс зачытаў урывак з паэмы Мойшы Кульбакі «Вільня». На акцыі таксама прысутнічаў дэпутат Сэйма Літвы Жыгімонта Павіленіс.