BE RU EN

Барыс Вішнеўскі: Лукашэнку вельмі пашанцуе, калі ён апынецца ў камеры ў Гаазе

  • 30.10.2020, 15:09

Сёння дыктатар сказаў тое, што ўжо чулі ад іншага фашыста з бункера ў красавіку 1945 года.

«З сённяшняга дня, асабліва ў кватэрах грамадзян, куды яны хаваюцца, мы ў палон нікога не бярэм. Калі хтосьці дакранецца да вайскоўца, ён павінен сысці адтуль як мінімум без рук... Далей - усё. Нам адыходзіць няма куды, і мы адступаць не збіраемся».

Гэта гаворыць не камандуючы войскам, якое штурмуе варожы горад, піша ў «Фэйсбуку» расейскі апазіцыйны палітык Барыс Вішнеўскі.

Гэта кажа былы кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які два з паловай месяцы вядзе вайну з уласным народам, які адмовіў яму ў даверы.

Менавіта яго ён пагражае «не браць у палон».

І клікушнічае «няма куды адступаць!».

Вельмі падобнае ўжо чулі ад іншага дыктатара з ягоным бункеры ў красавіку 1945 года.

Больш за 500 крымінальных спраў у Беларусі распачатыя ў дачыненні да мірных дэманстрантаў. І ніводнай справы супраць апрычнікаў, «чорных» і «аліўкавых чалавечкаў», віжоў і іншых мярзотнікаў, якія збівалі, катавалі і гвалтавалі мірных грамадзян.

Лукашэнку вельмі пашанцуе, калі будучыня для яго звядзецца да камфартабельнай камеры ў Гаазе.

Думаецца, ён і ягонае асяроддзе будуць маліць судзіць іх там, а не ў Менску.

І прыкідвацца ненармальнымі, спадзеючыся на змякчэнне пакарання.

Апошнія навіны