BE RU EN

Дэфіцыт бюджэту ў Беларусі зноў вырас

  • 30.10.2020, 15:58

Хто застанецца без заробкаў?

Мінфінансаў выканала рэспубліканскі бюджэт за 9 месяцаў з дэфіцытам у суме 1,8 млрд рублёў, піша officelife.media.

Пры гэтым даходы рэспубліканскага бюджэту склаліся ў суме 16,3 рублёў (64,1% гадавога плана). Выдаткі склалі 18,1 млрд (65,7%).

Мінфін удакладняе, што ПДВ сабрана на суму 9,2 мільярда рублёў, падаткаў на прыбытак - 1,5 млрд, акцызаў - 2,3 млрд, даходаў ад замежнаэканамічнай дзейнасці паступіла ў суме 2,7 млрд.

Гэта дазволіла накіраваць на агульнадзяржаўную дзейнасць 8,7 мільярда рублёў, на фінансаванне нацыянальнай эканомікі - за 3,9 млрд, сацыяльнай сферы - 12,8 млрд.

Запазычанасць суб'ектаў гаспадарання ў падатках і зборах на 1 кастрычніка склала 134,8 млн.

Раней паведамлялася, што дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту за студзень - жнівень знізіўся да 1,5 млрд рублёў з 1,8 млрд за паўгоддзе.

Апошнія навіны