BE RU EN

Польшча абвясціла пра старт новага этапу праграмы Каліноўскага

  • 30.10.2020, 16:58

Усе адлічаныя ў Беларусі студэнты атрымаюць магчымасць прадаўжаць навучанне ў Польшчы.

Польшча абвясціла пра старт новага этапу стыпендыяльнай праграмы імя Каліноўскага, паведамляе сайт Studium Europy Wschodniej.

Усе адлічаныя ў Беларусі студэнты, а таксама іншыя рэпрэсаваныя, атрымаюць магчымасць прадаўжаць навучанне ў Польшчы.

Польшча падасць ім і стыпендыі. Для 1-3 курсаў - па 320 даляраў на месяц. Для 4-5 курсаў - па 390 даляраў на месяц.

Права на стыпендыю маюць усе, каго затрымлівалі, звольнілі, збілі або адлічылі.

Апошнія навіны