«Мы сталі мацнейшымі, мы сталі нацыяй!»
- 30.10.2020, 17:09
Вы толькі ўзгадайце, як усё пачыналася.
- Вы толькі ўспомніце, як усё пачыналася, - піша тэлеграм-каналу «Баста» чытачка. - Як мы стаялі ў чэргах, каб пакінуць подпіс за свайго кандыдата, як хадзілі на неймаверны мітынг Святланы Ціханоўскай, як, нягледзячы ні на што, усёй краінай пайшлі галасаваць!
Як МЗКЦ паслаў на 3% і як мы паспрабавалі страйкаваць. Затое цяпер мы сталі мацнейшымі, мы сталі нацыяй!
Спадзяюся, што ніхто з нас не шкадуе, што мы пачалі гэты шлях. Мы зможам прайсці яго да канца толькі ўсе разам: пенсіянеры, студэнты, працоўныя, медыкі - усе мы, беларусы!
Не здаёмся, адзін за аднаго!