БДМУ выйшаў на вуліцу
- 30.10.2020, 18:26
Студэнты, якія пратэстуюць, просяць іх падтрымаць.
Сёння - пяты дзень Нацыянальнай забастоўкі і 82-ы дзень безупынных пратэстаў супраць незаконнай улады ўзурпатара Лукашэнкі.
Студэнты на працягу дня масава выходзяць на акцыі пратэсту каля галоўных карпусоў сваіх ВНУ.
Беларускі дзяржаўны медычны ўніверсітэт таксама выйшаў на вуліцу.
- Чакаюць усіх неабыякавых. Мы павінны абараніць студэнтаў і выкладчыкаў, - піша тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь».