BE RU EN

Літва накіравала ноту пратэсту Беларусі праз закрытую мяжу

  • 30.10.2020, 20:38

Рэжым Лукашэнкі парушыў пагадненне Літвы і Беларусі пра пункты перасячэння мяжы.

Праз закрыццё ў чацвер мяжы амбасадзе Беларусі ўручаная нота пратэсту, паведаміла Міністэрства замежных спраў Літвы.

У ноце ўказана, што было парушанае міжурадавае пагадненне Літвы і Беларусі пра пункты перасячэння мяжы.

«Беларусь пасля абеду ў чацвер у аднабаковым парадку, не папярэдзіўшы Літву, і ў парушэнне прадугледжаных у двухбаковай дамове працэдур часткова закрыла мяжу з Літвой», - гаворыцца ў паведамленні МЗС пра ноту пратэсту.

У ноце ўтрымліваецца просьба растлумачыць гэтае парушэнне дамовы і забяспечыць, каб такія парушэнні ў будучым не паўтараліся.

Напярэдадні рэжым Лукашэнкі абмежаваў уезд на сваю тэрыторыю праз наземныя пункты пропуску асобным катэгорыям фiзiчных асобаў з Украіны, а таксама Латвіі, Літвы і Польшчы.

Апошнія навіны