BE RU EN

«Мы - работнікі ММЗ, і мы баронім сваіх»

  • 30.10.2020, 20:47

Менскі маторны завод пратэстуе супраць самавольства рэжыму.

Работнікі Менскага маторнага завода пратэстуюць супраць гвалту і самавольства ўладаў у краіне. Яны выступаюць у падтрымку Андрэя Комлік-Ямаціна, тэрміста на ММЗ, які быў звольнены ў сераду, і выказваюць салідарнасць са страйкоўцамі ў любой сферы.

Андрэй - старшыня пяршоўкі незалежнага прафзвязу РЭП на ММЗ. Ён першы на прадпрыемстве абвясціў, што сыходзіць у стачку 26 кастрычніка. У сераду яго затрымалі на тэрыторыі прадпрыемства, і асудзілі на 15 дзён.

Фота апублікаваў тэлеграм-канал «Баста!»

Апошнія навіны