BE RU EN

Электракары ў ЕЗ абагналі па продажах звычайныя аўто

  • 30.10.2020, 21:00

Яшчэ 10 гадоў таму на электрамабілі прыходзіла менш за 1% усіх продажаў аўто.

Продажы электрамабіляў і гібрыдаў у краінах Еўразвязу ў верасні ўпершыню абышлі продажы аўтамабіляў з дызельнымі рухавікамі. Пра гэта ў пятніцу, 30 кастрычніка, паведаміла выданне liga.net са спасылкай на звесткі даследавання кампаніі JATO.

Колькасць прададзеных у верасні электрамабіляў узрасла на 139% у параўнанні з тым жа месяцам 2019 года, да 327 800 аўто. Пры гэтым продажы электрамабіляў у ЕЗ упершыню пераадолелі адзнаку ў 300 000 адзінак.

У той жа час продажы аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання працягваюць падаць. У верасні доля прададзеных аўто з дызельным рухавіком абрынулася да рэкордна нізкіх 24,8%.

Пры гэтым у 2010 годзе на іх прыходзілася 50% ад усіх продажаў, доля электрамабіляў была ніжэй за 1%. «Усяго пяць гадоў назад дызельныя аўтамабілі былі дамінуючым гульцом у Еўропе», - падкрэсліваецца ў даследаванні JATO.

Сярод электрамабіляў на гібрыдныя аўтамабілі прыпадае 53%. Іх продажы ўзляцелі на 124%. Самымі папулярнымі былі аўтамабілі Toyota і Lexus, якія занялі 32% рынка.

Сярод электракараў самым папулярным па-ранейшаму застаецца Tesla Model 3, нягледзячы на падзенне вераснёўскіх продажаў на 5% у гадавым параўнанні. Яго найбліжэйшыя канкурэнты Vokslwagen ID.3 і Renault Zoe паказалі рост у 357% і 211% адпаведна.

Апошнія навіны