Амбасадар Беларусі ў Аргенціне запісаў відэазварот у апошні дзень службы
- 30.10.2020, 21:35
Уладзімір Астапенка заявіў, што ў найбліжэйшай будучыні мы зможам падняць БЧБ-сцягі над усімі амбасадамі.
У свой апошні дзень дыпламатычнай службы ў якасці амбасадара Беларусі ў Аргенціне Уладзімір Астапенка запісаў відэазварот.
Ён выказаў надзею, што ў найбліжэйшай будучыні мы зможам падняць БЧБ-сцягі над усімі амбасадамі Беларусі.
Астапенка адзеў бел-чырвона-белую футболку аргентынскага футбольнага клуба «Рывер Плэйт», а ў канцы відэа дастаў бел-чырвона-белы сцяг.