BE RU EN

Амбасадары краін ЕЗ дамовіліся пра ўвядзенне санкцый супраць Лукашэнкі

  • 30.10.2020, 23:05

Санкцыі могуць увесці 4 лістапада.

Амбасадары краін Еўразвязу прыйшлі да дамоўленасці пра ўвядзенне санкцый супраць узурпатара Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 14 грамадзян краіны.

Пра гэту згоду стала вядома журналісту радыё «Свободная Европа» Рыкарду Ёзвяку, напісаў ён у Twitter.

«Амбасадары Еўразвязу ў сераду [4 лістапада] дадуць зялёнае святло на замарозку актываў і забарону на выдачу віз для Лукашэнкі і 14 іншых беларусаў. Будзе зацверджана 6 лістапада», - паведаміў рэпарцёр.

Апошнія навіны