Кіраўнікі МЗС Арменіі і Азербайджана правялі перамовы ў Жэневе
- 31.10.2020, 10:43
Журналісты не былі дапушчаныя для асвятлення сустрэчы.
Міністры замежных спраў Азербайджана і Арменіі сустрэліся ў пятніцу, 30 кастрычніка ў Жэневе. Джэйхун Байрамаў і Заграб Мнацаканян праводзяць перамовы з сустаршынямі Менскай групы АБСЕ - Расею прэзентуе Ігар Папоў, Францыю - Стэфан Вісконці і ЗША Эндру Шафер.
Як паведамляе Бі-бі-сі, журналісты не дапушчаныя для асвятлення сустрэчы.
Жэнеўскія перамовы - другая з часу пачатку вайны асабістая сустрэча міністраў замежных спраў Арменіі і Азербайджана за адным сталом. Першая адбылася ў Маскве 9-10 кастрычніка - праз два тыдні пасля пачатку вайны за Нагорны Карабах.
Як паведамляюць з Ерэвана, у зоне канфлікту ў пятніцу працягваліся баі пад Шушай і на поўдзень ад Лачына - гэта стратэгічна важныя ўчасткі для кожнага з бакоў канфлікту, і ад зыходу баявых дзеянняў на гэтых участках можа залежаць зыход вайны. Азербайджанскае войска зноў распачало спробы наступу, паведамляюць з Ерэвана.
Азербайджанскія СМІ ніякіх падрабязнасцяў з фронту не публікуюць. Але прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў заявіў пра ўзяцце яшчэ дзевяці мясцовасцей у трох раёнах. Гэтыя раёны, як адзначае Бі-бі-сі, ужо часткова кантралююцца азербайджанскімі вайскоўцамі.