Сёння ў Менску пройдзе Жаночы марш салідарнасці са страйкоўцамі
- 31.10.2020, 11:25
Пачатак - а 13.00, сквер кінатэатра «Беларусь».
Незалежныя тэлеграм-каналы паведамілі пра тое, што сёння ў Менску пройдзе Жаночы марш салідарнасці са страйкоўцамі:
13:00-15:00.
Сквер кінатэатра «Беларусь»
Ідзём па праспектах і вуліцах Менска!
Дрэс-код: Напужаць дыктатуру.
Блазну больш ніхто не верыць, яго ўказы мы больш не выконваем.
Мы выходзім на марш, каб заклікаць усіх далучыцца да нацыянальнага страйкавага руху!
І падтрымаць тых, хто ўжо страйкуе!