Кошт нафты зноў абрынуўся
- 31.10.2020, 11:38
Катыроўкі дасягнулі мінімальных значэнняў з пачатку лета.
Кошты нафты працягнулі зніжэнне на фоне ўвядзення новых абмежавальных мер праз распаўсюджванне каранавіруса ў свеце. Падчас таргоў учора на Лонданскай біржы катыроўкі дасягалі мінімальных значэнняў з пачатку лета, паведамляе lenta.ru.
Паводле звестак Лонданскай біржы ICE, кошт снежаньскіх ф'ючэрсаў нафты Brent склаў 37,12 даляра за барэль, гэта на 5,11 адсотка ніжэй за кошт на закрыццё папярэдняй сесіі. Кошт ф'ючэрсаў нафты WTI на снежань на электронных таргах Нью-ёркскай таварнай біржы (NYMEX) апусціліся да 35,38 даляра за барэль (мінус 5,24 адсотка).
Раней у чацвер, 29 кастрычніка, цана гатунку Brent упершыню з 15 чэрвеня абрынулася ніжэй за 38 даляраў за барэль. Кошты падаюць на фоне новых абмежаванняў праз COVID-19. Між іншым, праз рост колькасці выпадкаў заражэння локдаўн абвясцілі ў Нямеччыне і Францыі, а гэта адбіваецца на попыце. Падзенне нафтавых коштаў ідзе другі дзень запар.
Расейскі рынак акцый абрынуўся пад ціскам праз падзенне коштаў нафты: індэкс МосБиржи знаходзіцца ніжэй за 2700 пунктаў, а індэкс РТС абнавіў мінімум з красавіка. Рубель раніцай спрабаваў актыўна ўмацоўвацца, але затым усё ж адступіў перад далярам.