Выкладчыкі МДЛУ масава звальняюцца ў знак пратэсту
- 31.10.2020, 12:19
Акадэмічная салідарнасць у дзеянні.
Пасля адлічэнняў студэнтаў, а таксама звальнення і затрымання італьяністкі Наталлі Дулінай з Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (МДЛУ) адна за адной звольніліся трое выкладчыц.
Гэта прафесар Алена Лукашанец, выкладчыцы Юлія Белабрудава і Юлія Верабей.
«Еўрарадыё» стала вядома, што хочуць звольніцца і іншыя супрацоўнікі лінгвістычнага ўніверсітэта.