BE RU EN

Лукашэнка паводзіць сябе, як гопнік

  • 31.10.2020, 14:37

І з крыкам «усё адно сядзець» адломлівае парэнчы.

Лукашэнка паводзіць сябе, як гопнік, які з некалькімі сваімі сябрамі-дэгенератамі не дае спакойна жыць шматкватэрнаму дому: то дзверы суседу падпаляць, то пенсіянерку на лесвіцы штурхнуць, то ў дзіцяці цукерку адбяруць, то дзяўчыну півам абальюць, то студэнта натоўпам паб'юць, піша тэлеграм-канал stalin_gulag.

Прычым, даслоўна. Усе выказванні і дзеянні самаабвешчанага, няхай гэта будзе байка аб п'яных і наркаманах, якіх ён асабіста лавіў, урываючыся ў кватэры, ці адлічэнні студэнтаў з ВНУ за ўдзел у пратэстах - гэта толькі жаданне напаскудзіць напрыканцы, каб было што ўзгадваць.

Ён разумее, што суседзі ўжо выклікалі міліцыю, што больш трываць яго ніхто не будзе, і з крыкам «усё адно сядзець» адрывае парэнчы.

Апошнія навіны