Беларускі фільм «Возера радасці» перамог на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе
- 31.10.2020, 16:19
Цяпер ён кваліфікуецца на «Оскар-2021».
Беларускі фільм «Возера радасці» паводле рамана Віктара Марціновіча перамог на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе і кваліфікуецца на «Оскар-2021», паведамляе tut.by.
«Возера радасці» - гэта фільм пра дзявяцігадовую дзяўчынку Ясю, якая перажывае смерць маці. Бацька адпраўляе яе ў інтэрнат, але аднойчы яна наважвае збегчы і вярнуцца дадому.
Актрыса, якая сыграла галоўную ролю, атрымала прыз Best actress на фестывалі FICBUEU ў Гішпаніі.
Фільм зняты паводле рамана вядомага пісьменніка Віктара Марціновіча.