BE RU EN

Машыніст электрацягніка Менскага аддзялення БЧ далучыўся да страйку

  • 1.11.2020, 11:59

Работнік чыгункі запатрабаваў выканання ўмоў Народнага ультыматуму.

З кожным днём сумленных і адважных людзей становіцца ўсё больш.

Машыніст электрацягніка Менскага аддзялення Беларускай чыгункі Дзмітрый Каленік далучыўся да Агульнанацыянальнага страйку, паведамляе тэлеграм-канал МКБ.

Яго патрабаванні сугучныя з патрабаваннямі ўсіх страйкоўцаў і Народнага ультыматуму:

адстаўка Лукашэнкі;

вызваленне палітвязняў;

спыненне гвалту ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў грамадзян;

расследаванне даказаных выпадкаў прымянення гвалту ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў.

Апошнія навіны