BE RU EN

Журналісты Вадзім Заміроўскі і Усевалад Зарубін выйшлі на свабоду

  • 1.11.2020, 13:46

Сустракаць журналістаў прыехалі калегі з розных СМІ, родныя і сябры.

Сёння з Баранавіцкага СІЗА, пасля адбыцця 15-дзённага адміністрацыйнага арышту, адпусцілі журналістаў tut.by і БелаПАН Вадзіма Заміроўскага і Усевалада Засечына. 17 кастрычніка іх затрымалі падчас працы на студэнцкім маршы і «даставілі ў аддзяленне для праверкі дакументаў». Аднак у РУУС на іх склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу і непадпарадкаванні міліцыі, адвезлі на Акрэсціна, потым асудзілі і адправілі ў Баранавічы. У дзень маршу таксама былі затрыманыя, а пасля пакараныя, карэспандэнты іншых СМІ, паведамляе tut.by.

Сустракаць журналістаў з Менска прыехалі калегі з розных СМІ, родныя і сябры.

Апошнія навіны