Усе станцыі менскага метро зноў адчыненыя
- 1.11.2020, 17:04
Метро працуе ў звычайным рэжыме.
Раней зачыненыя станцыі сталічнай падземкі зноў адчыненыя, паведамілі БелТА ў Менскім метрапалітэне.
З 15.32 ўсе станцыі менскага метрапалітэна, уключаючы раней зачыненыя "Акадэмія навук", "Маскоўская", "Парк Чалюскінцаў", адкрытыя для пасажыраў і працуюць у звычайным рэжыме.