Апытанне New York Times: Байдэн апярэджвае Трампа ў чатырох ключавых штатах
- 1.11.2020, 17:56
Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць 3 лістапада.
Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў Джо Байдэн апярэджвае на выбарах у адсоткавай прапорцыі рэспубліканца і дзейнага кіраўніка Амерыкі Дональда Трампа ў чатырох ключавых штатах краіны.
Пра гэта сведчаць звесткі новага апытання каледжа Сіена супольна з The New York Times на 1 лістапада.
Так, экс-віцэ-прэзідэнт Байдэн мае значную перавагу над Трампам у самых важных штатах, якія яшчэ ў роздуме" дзе сярод выбарцаў не было адназначнай пераважнай падтрымкі таго ці іншага кандыдата. Сюды залічваюцца Пэнсыльванія, Арызона, Фларыда і Вісконсін. Паводле апытання, дэмакрата гатовыя падтрымаць тыя амерыканцы, якія не ўдзельнічалі ў выбарах 2016 годзе.
У Вісконсіне адсотак выбарцаў, якія хочуць падтрымаць Байдэна значна большы, чым у астатніх трох - ён апярэджвае Трампа на 11 пунктаў (52% супраць 41%). Меншую перавагу над дзейным прэзідэнтам ЗША дэмакрат мае ў Фларыдзе - тры пункты. У Арызоне і Пенсільваніі Байдэн апярэджвае Трампа на шэсць пунктаў.
Адзначаецца, што ў адным са штатаў адсотак выбарцаў, якія гатовыя падтрымаць кандыдата ад рэспубліканцаў, не перавышае 44%.
Хібнасць апытання складае 3,2% пункта ў Вісконсіне і Фларыдзе, 3% - у Арызоне і 2,4% - у Пенсільваніі.
На суботу, 31 кастрычніка, у ЗША датэрмінова ўжо прагаласавалі больш за 90 мільёнаў амерыканцаў. У трох з чатырох (за выключэннем Пенсільваніі) апытаных газетай The New York Times штатаў большасць рэспандэнтаў сказалі, што яны ўжо прагаласавалі.
Шэраг выданняў прадказвае амаль 100%-ную перамогу дэмакрату Джо Байдэну. Напрыклад, The Economist прагназуе перамогу Байдэну па выніках галасавання выбарцаў з імавернасцю больш за 96%; FiveThirtyEight дае 88%, тады як у цэлым электаральны разрыў паміж экс-віцэ-прэзідэнтам і Дональдам Трампам складае 8,7% (51,8% супраць 43,1%).