BE RU EN

На Свіслаччыне ўшанавалi паўстанцаў 1863 года

  • 1.11.2020, 18:19

Жыхары Свіслачы ўсклалі свечкі і паставілі знічкі да помніка Каліноўскага і на магілу ягонага брата.

На Свіслаччыне працягваецца ўшанаванне паўстанцаў 1863 года. Напомнім, што сёлета аргамітэтам было прынятае рашэнне не праводзіць традыцыйны фэст у адзін дзень. Людзей заклікалі ў розныя дні прыязджаць і прыходзіць у памятныя мясціны паўстанцаў невялікімі групамі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Напярэдадні Дзядоў, у Дзень усіх святых, жыхары Свіслачы ўсклалі свечкі і паставілі знічкі да помніка Каліноўскага і на магілу ягонага брата Віктара Каліноўскага.

У гэты ж дзень Якушоўку і Свіслач з ушанаваннем наведалі гарадзенцы.

Апошнія навіны