Навошта карнікі расстрэльвалі людзей, якія ідуць да мемарыяла Курапаты?
- 1.11.2020, 18:47
Для лукашыстаў няма нічога святога.
У Менску прайшоў Марш «Не забудзем, не даруем!». Беларусы ішлі ва ўрочышча Курапаты - там было месца масавых расстрэлаў і пахаванняў рэпрэсаваных органамі НКУС у 1937-1940 гадах.
У полі каля «Экспабела» карнікі зладзілі паляванне на дэманстрантаў і расстрэльвалі іх гумовымі кулямі. Мужчыну на фота павезлі медыкі даставаць кулі, што засталіся ўнутры.
Пасля расстрэлу на вуліцы Арлоўскай у мінулую нядзелю Лукашэнка прызнаўся, што гэта ён аддаў такі загад з мэтай нібыта «засцерагчы людзей у спальных раёнах». Але навошта страляць у людзей за горадам у дзень памяці продкаў?