BE RU EN

Парламент Перу адхіліў прэзідэнта ад пасады

  • 10.11.2020, 9:58

Згодна з Канстытуцыяй, кіраўніка дзяржавы заменіць спікер Кангрэсу.

Кангрэс Перу адхіліў ад пасады прэзідэнта рэспублікі Марціна Віскару, паведамляецца на старонцы парламента ў сацыяльнай сетцы Facebook, піша РБК.

Гэту пастанову падтрымалі 105 парламентарыяў, 19 выступілі супраць, чацвёра ўстрымаліся.

Згодна з Канстытуцыяй, кіраўніка дзяржавы заменіць спікер парламента Мерына дэ Лама, 10 лістапада ён будзе прыведзены да прысягі, паведамляе газета El Peruano. Выданне адзначае, што пастанова аб адхіленні Віскары прынятая праз «маральную неплацежаздольнасці» перуанскага лідара.

Са звестак Expreso, Віскару вінавацяць у атрыманні буйных хабараў, калі ён узначальваў рэгіён Макегуа.

У верасні парламент Перу прагаласаваў супраць імпічменту Віскары. Тады дэпутат Франсіска Сагасці патлумачыў гэта тым, што «цяпер не час», бо краіна жыве ва ўмовах пандэміі каранавіруса.

Тады ж паведамлялася, што працэдура імпічменту была запушчаная пасля публікацыі аўдыёзапісаў з голасам кіраўніка дзяржавы. На іх прэзідэнт прызнае, што сустракаўся са спеваком Рычардам Свінгам. Віскарра абвінавачваўся ў перашкодзе расследавання справы ў дачыненні да спевака праз кантракт з Міністэрствам культуры.

Віскара заняў пасаду прэзідэнта ў 2018 годзе пасля адстаўкі Пэдра Кучынскі, супраць якога таксама быў запушчаны працэс імпічмэнту. Прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Перу запланаваныя на 11 красавіка 2021 года.

Апошнія навіны