Кіраўнік МЗС Літвы аб пратэстах у Беларусі: Ніхто не можа гэта спыніць
- 10.11.2020, 10:06
Лінас Лінкявічус пракаментаваў тры месяцы мужнай і ўпартай барацьбы беларусаў.
Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус пракаментаваў заканчэнне трэцяга месяца пратэстаў у Беларусі супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання на прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня.
«Тры месяцы мужнай і ўпартай барацьбы за элементарныя правы ў Беларусі. Права выбіраць і права выказваць сваю волю. Ніхто не можа гэта спыніць», - напісаў Лінкявічус на сваёй старонцы ў «Твітэры».
Каментар ён суправадзіў фотаздымкамі, на якіх адлюстраваны акцыі салідарнасці з беларускім народам, якія праходзяць у Літве.