BE RU EN

Турцыя павіншавала Азербайджан з важнай перамогай

  • 10.11.2020, 10:13

Кіраўнік МЗС Турцыі адзначыў, што Баку змог перамагчы як на фронце, так і ў працэсе перамоў.

Міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу павіншаваў Азербайджан з перамогай на поле бою і за сталом перамоў, паведамляе РБК.

«Азербайджан дамогся значнай перамогі на полі і ў перамовах. Сардэчна віншую з гэтым вялікім поспехам. Мы застанёмся адной нацыяй, адным сэрцам з нашымі азербайджанскімі братамі», - напісаў ён у Twitter.

Уночы10 лістапада кіраўнікі Арменіі, Азербайджана і Расеі абвясцілі аб падпісанні пагаднення аб заканчэнні вайны ў Нагорным Карабаху. Дакумент прадугледжвае спыненне ўсіх вайсковых дзеянняў у рэгіёне з 0:00 10 лістапада. Згодна з дамоўленасцямі, бакі спыняюцца на займаных імі пазіцыях, а ў зону канфлікту будуць уведзеныя замежныя міратворцы. У Мінабароны Расеі паведамілі, што ў Карабах вылецелі ужо дзевяць самалётаў Іл-76 з міратворцамі на борце. Усяго, са звестак установы, для кантролю за спыненнем агню ў зоне канфлікту будзе размешчаны «міратворчы кантынгент колькасцю 1960 вайскоўцаў, 90 бронетранспарцёраў, 380 адзінак аўтамабільнай і спецыяльнай тэхнікі».

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў палічыў падпісанне пагаднення аб спыненні баявых дзейных «капітуляцыяй Арменіі». Ён адзначыў, што Баку атрымаў мір на выгадных для сябе ўмовах і «дамогся ўсіх мэтаў». Таксама прэзідэнт заявіў што ў Карабах будуць ўведзеныя турэцкія міратворцы, хоць у дакуменце аб удзеле Турцыі ва ўрэгуляванні не згадваецца.

Прэм'ер-міністр Нікол Пашынян у сваю чаргу заявіў, што ў Арменіі не было іншага выйсця. Пастанова аб замірэнні прынятая на аснове аналізу вайсковай сітуацыі, указаў ён. Пасля абвяшчэнні аб падпісанні пагаднення ў Ерэване пачаліся беспарадкі. Некалькі тысяч дэманстрантаў сабраліся ля будынка ўрада, выкрыкваючы абразы на адрас Пашыняна і былых прэзідэнтаў краіны. Пазней пратэстоўцам удалося прарвацца ў будынак Кабміна і рэзідэнцыю прэм'ер-міністра. Пашыняна ўсярэдзіне не было, аднак раніцай ён паведаміў, што ўдзельнікі пратэстаў скралі з рэзідэнцыі асабістыя рэчы, у тым ліку пасведчанне кіроўцы і парфуму. Таксама падчас беспарадкаў быў збіты спікер парламента Арменіі Арарат Мірзаян.

Турцыя з самага пачатку аднаўлення канфлікту ў Карабаху ў верасні падтрымлівала Баку. Так, яшчэ 28 верасня прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган заявіў, што Турцыя працягне падтрымліваць у канфлікце Азербайджан, а мір і спакой у рэгіён вернуцца тады, калі «Арменія неадкладна пакіне акупаваныя азербайджанскія тэрыторыі». Пазней Арменія неаднаразова абвінавачвала Баку ў выкарыстанні турэцкай тэхнікі і наймітаў, аднак і Турцыя і Азербайджан зняпраўджвалі гэтыя заявы.

Апошнія навіны