BE RU EN

Пашынян патлумачыў, чаму падпісаў пагадненне аб Нагорным Карабаху

  • 10.11.2020, 10:58

Са слоў прэм'ера Арменіі, на гэтым намагала войска.

Прэм'ер-міністр Нікол Пашынян заявіў, што ў краіне былі праблемы з мабілізацыяй рэзерву для працягу вайны ў Карабаху. Пра гэта ён паведаміў падчас онлайн-канферэнцыі ў Facebook, піша РБК.

Паводле ягоных слоў, ён наважыў падпісаць пагадненне аб замірэнні ў зоне канфлікту пасля таго, як на гэтага запатрабавала войска.

- Войска казала, што трэба спыніцца. Таму што ў нас ёсць пытанні, перспектыў іх развязання няма, альбо рэсурс быў вычарпаны. Вайсковы рэсурс не ва ўсім быў эфектыўны. У тых, хто змагаўся на перадавой, не было замены. Тыя, хто змагаўся, павінны былі мець магчымасць адпачыць. На перадавой былі людзі, якіх месяц запар ніхто не замяняў. У выніку кіраўніцтва Рэспублікі Арменія і Рэспублікі Арцах прынялі пастанову аб тым, што трэба як мага хутчэй спыніць вайну, інакш наступствы будуць значна цяжэйшымі, - сказаў Пашынян.

Апошнія навіны