BE RU EN

Афіцыйна: БелАЭС прыпыніла выпрацоўку электраэнэргіі

  • 10.11.2020, 11:14

На Астравецкай АЭС адбылося надзвычайнае здарэнне.

Выпрацоўка электраэнэргіі на Беларускай атамнай станцыі часова прыпыненая, пацвердзіў "Інтэрфаксу" прадстаўнік інфармацыйнага цэнтра БелАЭС.

"Выпрацоўкі электраэнэргіі на БелАЭС на сёння няма. Напярэдадні Мінэнэрга паведаміла, што (для аднаўлення выпрацоўкі электраэнэргіі - заўв.) патрабуецца замена пэўнага абсталявання", - сказаў прадстаўнік інфацэнтра.

Нагадаем, у панядзелак раніцай у сеціве з'явілася інфармацыя аб тым, што ў нядзелю першы блок Беларускай АЭС перастаў выпрацоўваць магутнасць, турбіна спыненая з-за выхаду з ладу трансфарматараў напружання.

- Прычына прыпынення - выбухі некалькіх трансфарматараў напружання (яны прызначаны для вымярэння напружання ў сілавых электрычных ланцугах) на адным з агрэгатаў, звязаных з генератарам. Фармальна нічога жахлівага не адбылося, аналагічнае здарэнне здаралася на Ленінградскай АЭС, але расследаванне, аднаўленне схемы выдачы магутнасці і паўторная наладка зойме шмат часу, - напісала крыніца сайта tut.by.

Паводле яе інфармацыі, да вытворцы трансфарматараў будуць гарантыйныя прэтэнзіі. Але найбліжэйшым часам станцыя энэргію выпрацоўваць не будзе.

Апошнія навіны