BE RU EN

Вялікая Брытанія высылае двух беларускіх дыпламатаў

  • 10.11.2020, 16:40

(Абноўлена) Лондан адказаў на дзеянні рэжыму Лукашэнкі.

Вялікая Брытанія высылае двух беларускіх дыпламатаў з Лондана ў якасці сіметрычнага адказу на дзеянні Менска. Пра гэта ў аўторак паведаміў міністр замежных спраў Злучанага Каралеўства Дамінік Рааб.

«Сёння мы выслалі двух беларускіх дыпламатаў у адказ на неабгрунтаванае справаджванне брытанскіх дыпламатычных супрацоўнікаў», - напісаў кіраўнік замежнапалітычнага міністэрства ў сваім Twitter.

Нагадаем, учора Беларусь зрабіла персонамі нон-грата вайсковага аташэ Вялікай Брытаніі Уайта Байкота Цімаці і намесніцу амбасадара краіны Лізу Тумвуд.

Апошнія навіны