BE RU EN

Польшча пачала падрыхтоўку да масавай вакцынацыі ад каранавірусу

  • 10.11.2020, 18:16

Вакцынацыя павінна пачацца ў 2021 годзе.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі загадаў падрыхтаваць інфраструктуру для масавай вакцынацыі ад каранавірусу да пачатку 2021, паведамляе «Польскае радыё».

«Польшчы нароўні з іншымі краінамі-чальцамі ЕЗ забяспечаны доступ да вакцыны. На сераду запланаванае падпісанне дамовы з кампаніямі-вытворцамі на пастаўкі прэпарата», - распавёў Маравецкі. Прэм'ер-міністр Польшчы выказаў задавальненне ў сувязі з прагрэсам у распрацоўцы эфектыўнай вакцыны ад каранавіруса.

Нагадаем, патэнцыйная вакцына ад каранавірусу, распрацаваная амерыканскай кампаніяй Pfizer і нямецкай BioNTech, падчас выпрабаванняў паказала больш чым 90%-ю эфектыўнасць. Да сярэдзіны лістапада будзе ісці збор інфармацыі і звестак аб бяспецы вакцыны, затым усю інфармацыю перададуць ва Управу кантролю за якасцю харчовых прадуктаў і лекавых сродкаў ЗША.

Калі амерыканскі рэгулятар у тэрміновым парадку ўхваліць вакцыну, то першыя яе дозы змогуць атрымаць медыцынскія супрацоўнікі ўжо да канца гэтага года.

Апошнія навіны