Галоўчанка: Сума страты прадпрыемстваў вырасла ва ўсіх абласцях
- 10.11.2020, 20:00
Прэм'ер Беларусі прызнаў рост стратных прадпрыемстваў у дзяржсектары.
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка пацвердзіў рост колькасці стратных прадпрыемстваў у дзяржсектары.
«Узрасла колькасць стратных арганізацый. Сума страты вырасла ва ўсіх абласцях, асабліва ў Гомельскай і Віцебскай», - цытуе Галоўчанку БелТА.