BE RU EN

Навукоўцы назвалі прадукт, які падаўжае жыццё

  • 10.11.2020, 20:06

Спецыялісты прааналізавалі звесткі амаль 600 тысяч людзей з усяго свету.

Амерыканскія кардыёлагі з інстытута ў Кліўлендзе мяркуюць, што перац чылі зніжае рызыку смерці ад сардэчна-сасудзістых і анкалагічных захворванняў. Навукоўцы прааналізавалі звесткі 570 тысяч людзей з некалькіх краін свету, піша The Independent.

Даследнікі правялі аналіз іх гісторый хваробы і высветлілі, што пацыенты, рэгулярна ўжывалі чылі, адрозніваліся працягласцю жыцця. У такіх людзей смяротнасць ад сардэчна-сасудзiстых захворванняў была на 26% радзей, а ад рака - на 23%.

Кардыёлагі пакуль не могуць дакладна сказаць, як менавіта перац чылі ўплывае на арганізм.

Спецыялісты рыхтуюцца правесці новыя працы.

Апошнія навіны