Эрдаган: Турцыя будзе назіраць за выкананнем перамір'я ў Карабаху
- 10.11.2020, 21:26
Учора Расея, Арменія і Азербайджан дамовіліся пра завяршэнне вайны ў Нагорным Карабаху.
Турэцкі лідар Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што Турцыя будзе прымаць удзел у назіранні за выкананнем перамір'я паміж Арменіяй і Азербайджанам у Нагорным Карабаху. Гэта пытанне абмяркоўвалася падчас сённяшняй тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.
Пра гэта паведамляе расейскае агенцтва «РИА Новости» са спасылкай на распаўсюджаную для СМІ заяву адміністрацыі Эрдагана.
Падчас размовы з расейскім прэзідэнтам Эрдаган назваў учарашнюю трохбаковую угоду «правільным крокам» на шляху да стабільнага ўрэгулявання сітуацыі ў Нагорным Карабаху.
«Эрдаган заявіў, што Турцыя будзе ажыццяўляць разам з Расеяй наглядную і назіральную дзейнасць у спыненні агню на базе сумеснага цэнтра, які будзе створаны на тэрыторыі, вызваленай ад акупацыі Арменіі», - гаворыцца ў заяве.
Нагадаем, учора Расея, Арменія і Азербайджан дамовіліся пра завяршэнне вайны ў Нагорным Карабаху. Пагадненне прадугледжвае ўвядзенне міратворчага кантынгенту ў зону канфлікту.