BE RU EN

У Шумілінскім і Мёрскім раёнах Беларусі ўвялі абавязковы маскавы рэжым

  • 12.11.2020, 9:00

Ён пачаў дзейнічаць з 12 лістапада.

З 12 лістапада ў Шумілінскім і Мёрскім раёнах Віцебскай вобласці з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі ўводзіцца маскавы рэжым. Адпаведную пастанову прынялі мясцовыя райвыканкамы, паведамляе tut.by.

Пастановай ад 12 лістапада ўводзіцца рэжым выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання (маска) насельніцтвам на аб'ектах і ў арганізацыях усіх форм уласнасці.

У дакуменце ўдакладняецца, што да іх належаць гандлёвыя аб'екты, аб'екты грамадскага харчавання (за выключэннем часу непасрэднага прыёму ежы), аптэкі, установы аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, спартыўныя аб'екты, адміністрацыйныя будынкі, аддзяленні банкаў, сувязі, пошты, аб'екты бытавога абслугоўвання, установы культуры, грамадскі транспарт, у тым ліку аўтамабілі таксі.

Арганізацыя і непасрэдны кантроль за выкарыстаннем сродкаў абароны органаў дыхання ўскладзеная на кіраўнікоў аб'ектаў, арганізацый усіх формаў уласнасці.

Нагадаем, раней абавязковы маскавы рэжым быў уведзены на Гомельшчыне, у Бабруйску, пасля - у Асіповічах, Клічаве і Крычаве, потым у Чавускім, Чэрыкаўскім, Полацкім раёнах i Наваполацку.

На11 лістапада, у Беларусі з пачатку пандэміі выяўлена 109 357 чалавек з дадатным тэстам на COVID-19. За апошнія дзень - 1057 інфікаваных. 10 лістапада было зафіксавана 1038 выпадкаў.

Апошнія навіны